Ігнацы Вяняўскі
Ігнацы Вяняўскі | |
---|---|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Рэч Паспалітая |
Род войскаў | пяхота |
Званне | генерал-маёр |
Бітвы/войны | паўстанне 1794 года |
Ігнацы Вяня́ўскі — генерал-маёр войска польскага (з 30 мая 1794 года), камендант Кракава за часам паўстання Касцюшкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Палкоўнік Ігнацы Вяняўскі ў сакавіку 1794 года выехаў з Дрэздэна і прыбыў у Кракаўскае ваяводства. 18 красавіка быў прызначаны на пасаду каменданта Кракава, пазней узведзены ў годнасць генерал-маёра. Атрымаў адначасова загад не аддаваць горада прусакам, але — калі будзе трэба, аўстрыякам. Камандаваў 3800 асобамі, але толькі 1500 з іх былі ўзброенымі. 15 чэрвеня 1794 года пры пачатку аблогі Кракава прускім генералам Карлам Эльснерам Вяняўскі капітуляваў адразу, як толькі прусакі настрашылі штурмам. За тое, што не спрабаваў абараняцца, быў 3 ліпеня 1794 года завочна пазбаўлены годнасці генерала і прысуджаны да смерці на шыбеніцы. Назаўтра пакаранне дайшло да выканання «in effigie» праз павешанне партрэта ў лагеры паўстанцаў каля вёскі Працкая-Воля.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, ss. 23, 32 і 37.
- Міхал Балінскі, Pamiętniki o Janie Śniadeckim (…), Tom II, Wilno 1865, ss. 158—167.
- Bartłomiej Szyndler, Powstanie kościuszkowskie 1794, Wydawnictwo Ancher, 1994, s. 193.